З наступленнем цяпла грамадзяне імкнуцца выкарыстоўваць дарожныя ровары як даступны сродак перамяшчэння, які дазваляе дабрацца ім да працы, дач, прысядзібных участкаў.
З наступленнем цяпла грамадзяне імкнуцца выкарыстоўваць дарожныя ровары як даступны сродак перамяшчэння, які дазваляе дабрацца ім да працы, дач, прысядзібных участкаў. Маючы дарожны ровар, грамадзяне забываюць пра захаванасць свайго маёмасці і самі спрыяюць здзяйсненню іх крадзяжу, пакідаючы сваю маёмасць без нагляду. Як паказвае вопыт, велатранспарт нярэдка крадуць, асабліва, калі не паклапаціцца аб сродках абароны. Як зберагчы Ваш ровар ад крадзяжу і не прыцягваць увагу зламыснікаў. Бо нярэдка ровар каштуе дорага, але і не дарагія ровары крадуць, проста каб пакатацца. За 6 месяцаў 2017 года на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 5 крадзяжоў дарожных ровараў, пад'езды дамоў 3 факты, 1 факт з склепа, 1 факт з хлява (2016 – 13). У большасці выпадкаў велакраднікі дзейнічаюць стандартна — перакусваюць замкі і тросікі ў прышпіленага ровара. Гэта можа адбыцца ўсюды, у тым ліку каля крам і на цэнтральных вуліцах. Усе сляды злодзея раствараюцца ў натоўпе, і гаспадар, які застаўся без свайго "каня", не можа арыентавацца, як сябе паводзіць і да каго звяртацца. Часта ровары крадуць у дзяцей, прычым таксама дзеці — просяць у аднагодкаў пакатацца і, зразумела, не вяртаюць ровар гаспадару. Нярэдка крадзяжы адбываюцца і ў прыкватэрных памяшканнях. Злодзеі карыстаюцца бесталковай звычкай людзей пакідаць двухколавы транспарт перад дзвярыма, у пад'ездах шматпавярховых дамоў. Абыйдучы адзін пад'езд, яны могуць захапіць адразу некалькі жалезных коней.
Прыклад: 9.01.2017 неўстаноўленая асоба з пад'езда дома № 82 А па вул. Калініна ў г. Лепель выкрала дарожны ровар.
4.06.2017 неўстаноўленая асоба з пад'езда дома № 165 па вул. Чуйкова ў г. Лепель выкрала дарожны ровар.
Пасля гэтага крадзеныя ровары прадаюцца перакупшчыкам крадзенага, якія збываюць іх за паўцаны няўдачлівым грамадзянам або разбіраюць на запчасткі.
Парады веласіпедыстам:
1. Ніколі не пакідайце ровар каля рынкаў, вакзалаў і іншых месцаў масавага збору людзей або навідавоку ў падлеткавых і моладзевых кампаній.