На тэрыторыі Лепельскага раёна ў бягучым годзе павялічылася колькасць крадзяжоў веласіпедаў. У мэтах папярэджання крадзяжоў веласіпедаў аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама рэкамендуе Вам
УВАГА - КРАДЗЯЖЫ ВЕЛАСІПЕДАЎ!
На тэрыторыі Лепельскага раёна ў бягучым годзе павялічылася колькасць крадзяжоў веласіпедаў. У мэтах папярэджання крадзяжоў веласіпедаў аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама рэкамендуе Вам:
- не пакідайце свой веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, ля пад'езда альбо крамы, ля адміністрацыйных будынкаў, а таксама ў падвалах;
- набыйце супрацьугоннае прыстасаванне для веласіпеда і выкарыстоўвайце яго, калі пакідаеце свайго двухколавага сябра без нагляду;
- не спадзявайцеся на тое, што ў пад'ездах устаноўлены дамафоны, злачынцы змогуць трапіць у пад'езд і выкрасці веласіпед, які належыць Вам;
- не ўпускайце ў пад'езд незнаёмых Вам людзей;
- не пакідайце веласіпед у падвальным памяшканні;
- аказвайце садзейнічанне дзецям і пажылым людзям у транспарціроўцы веласіпеда да месца яго бяспечнага захоўвання;
- пры выяўленні ля Вашага дома, пад'езда, крамы падазроных людзей, якія цікавяцца пакінутым без нагляду веласіпедам, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю.
Памятайце, што Тэзіс Фрэнсіса Бэкана «Магчымасць украсці стварае злодзея» актуальны і ў нашы дні.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі
Лепельскага РАУС