На тэрыторыі Лепельскага раёна за 11 месяцаў 2019 года здзейснена 13 крадзяжоў дарожных веласіпедаў (за 2018 год – 7), што вышэй за ўзровень мінулага года на 6 фактаў. Устаноўлены падазраваныя – 10 (за 2018 год – 5).

Па месцы здзяйснення: з вуліцы здзейснена 3 крадзяжы дарожных веласіпедаў, у лясным масіве – 1 крадзяжоў, шматкватэрны дом (пад'езд) – 4 крадзяжы, прыватны дом – 3 крадзяжы, ад магазінаў – 2 крадзяжы.

У г. Лепель здзейснена 7 крадзяжоў, у сельскай мясцовасці 5 крадзяжоў, па-за населеным пунктам - 1.

Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства ў большасці выпадкаў з'яўляецца ўласная неасцярожнасць грамадзян.

Цяпер на вуліцах можна сустрэць вялікую разнастайнасць веласіпедаў: ад сціплых да шматхуткасных спартыўных прыгажуноў. Сваіх «жалезных коней» веласіпедысты пакідаюць ля магазінаў, пад'ездаў дамоў, гандлёвых павільёнаў, на ноч – на лесвічных пралётах шматкватэрных дамоў. Вядома, гэта не пакідае абыякавымі злачынцаў і падштурхоўвае іх да здзяйснення крадзяжу.

Здарэнні такія не адзінкавыя. Многія гарадскія ўладальнікі веласіпедаў пасля вулічных паездак не абцяжарваюць сябе транспарціроўкай жалезнага каня ў кватэру ці на балкон, лічачы, што могуць захоўваць веласіпеды ў пад'ездах жылых дамоў, а пакідаюць іх на лесвічных пляцоўках каля сваіх кватэр.

Неабходна звярнуць увагу такіх грамадзян на тое, што яны тым самым парушаюць правілы пажарнай бяспекі. На шляхах эвакуацыі, да якіх адносяцца памяшканні агульнага карыстання жылых шматкватэрных дамоў, забаронена захоўванне і размяшчэнне мэблі, маёмасці, асабістых рэчаў. Веласіпедам месца ў гаражы, хляве, альбо ўнутры кватэры.