На тэрыторыі Лепельскага раёна за 12 месяцаў 2019 года здзейснена 14 крадзяжоў дарожных веласіпедаў ( 2018 – 7) , што вышэй за ўзровень мінулага года на 7 фактаў.

Па месцы здзяйснення : з вуліцы здзейснена 3 крадзяжы дарожных веласіпедаў, у лясным масіве – 1 крадзяжоў, шматкватэрны дом ( пад'езд) – 4 крадзяжы, прыватны дом – 3 крадзяжы , ад магазінаў – 3 крадзяжы.

У гор. Лепель здзейснена 8 крадзяжоў, у сельскай мясцовасці 5 крадзяжоў, па-за населеным пунктам - 1.

Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства ў большасці выпадкаў з'яўляецца ўласная бестурботнасць грамадзян.

Цяпер на вуліцах можна сустрэць вялікую разнастайнасць веласіпедаў: ад самых сціплых да шматхуткасных спартыўных прыгажуноў. Сваіх «жалезных коней» веласіпедысты пакідаюць каля магазінаў, пад'ездаў дамоў, гандлёвых павільёнаў, на ноч - на лесвічных пралётах шматкватэрных дамоў. Вядома, гэта не пакідае абыякавымі злачынцаў і схіляе іх да здзяйснення крадзяжу.

Здарэнні такія не адзінкавыя. Многія гарадскія уладальнікі веласіпедаў пасля вулічных паездак не абцяжарваюць сябе транспарціроўкай «жалезнага каня» ў кватэру ці на балкон, лічачы, што могуць захоўваць веласіпеды ў пад'ездах жылых дамоў, а пакідаюць іх на лесвічных пляцоўках каля сваіх кватэр.

Неабходна звярнуць увагу такіх грамадзян на тое, што яны тым самым парушаюць правілы пажарнай бяспекі. На шляхах эвакуацыі, да якіх адносяцца памяшканні агульнага карыстання жылых шматкватэрных дамоў, забаронена захоўванне і размяшчэнне мэблі, маёмасці, асабістых рэчаў. Веласіпедам месца ў гаражы, хляве, альбо ўнутры кватэры.

Каб абараніць свой веласіпед ад злодзеяў, перш за усё гаспадар павінен клапаціцца аб бяспецы свайго транспартнага сродку. Цяпер існуе мноства нескладаных і недарагіх спосабаў усталяваць супрацьугонныя прылады і захаваць свайго двухколавага сябра. Веласіпед ад крадзяжу можа засцерагчы не толькі спецыяльны трос з замыкаючай прыладай, але і простая металічная ланцуг, закрытая за звёнамі звычайным навесным замком і прымацаваная да любога нерухомага прадмета: дрэва, слупа, да поручня на лесвічнай пляцоўцы. Такія простыя прыстасаванні здольныя ўберагчы ад страты любімага сродку перамяшчэння, а разам з тым – матэрыяльнай шкоды! Давядзіце да аўтаматызму абавязковы рытуал прышпілення веласіпеда (нават на нязначны час Вашай адсутнасці) да статычнага прадмета. Каб не стаць ахвярай злачынства, рэкамендуецца правесці маркіроўку асноўных вузлоў