Калі дом перастае быць крэпасцю… Хто ў гэтым вінаваты? Мусіць, усё ж такі мы самі. Тыя, хто не здолеў абараніць сваё жыллё: узвесці трывалыя сцены, паставіць складаныя засцерагальнікі. Прычын шмат – вынік адзін.

Калі дом перастае быць крэпасцю… Хто ў гэтым вінаваты? Мусіць, усё ж такі мы самі. Тыя, хто не здолеў абараніць сваё жыллё: узвесці трывалыя сцены, паставіць складаныя засцерагальнікі. Прычын шмат – вынік адзін.

Толькі ў Лепельскім раёне у 2020 годзе здзейснена звыш 28 крадзяжоў, амаль палова – з жылля грамадзян. Адной з асноўных прычын з'яўляюцца адкрытыя вокны і дзверы, не мала важнай прычынай застаецца пакіданне па-старынцы ключоў пад коўрыкам або ў паштовых скрынях.

Застаецца толькі пажадаць такім гаспадарам быць больш уважлівымі. А вось у астатніх выпадках злодзеі праяўляюць кемлівасць. Часам нават дэманструюць акрабатычныя навыкі, да прыкладу, узбіраючыся ў кватэры на верхніх паверхах з дапамогай вяроўкі, спушчанай з даху. Увогуле, дамо некалькі рэкамендацый ад праваахоўнікаў тым, хто беражэ сваю маёмасць.

На першым, другім і апошніх паверхах варта ўсталяваць краты на вокнах, нават на пластыкавых.

Захоўваць дарагія рэчы і грошы ў сервантах або шкатулках непажадана – іх першымі правяраюць злачынцы. З'язджаючы на доўгі час, лепш адпраўце свае каштоўнасці «ў госці» да сваякоў. Мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, відэакамеры і іншыя каштоўнасці лепш захоўваць асобна ад дакументаў на іх – гэта ўскладніць злачынцам перапродаж і адначасова дапаможа выйсці на іх след міліцыянерам.

Варта задумацца над купляй сталёвых дзвярэй, ёсць сэнс побач усталяваць мігатлівы святлодыёд. Можна інакш «ашукаць» злодзеяў: пакінуць уключаным радыё, набыць прыладу, якая перыядычна ўключае святло, імітуе размову, брэх сабакі. Выдатны спосаб – аўтаномная сігналізацыя. Лепшы – устаноўка сігналізацыі або сістэмы відэаназірання з падключэннем на пульт пазаведамаснай аховы.

Калі злодзей

усё ж такі пабываў у вас дома, адразу выклікайце міліцыю і нічога не чапайце да прыезду праваахоўнікаў. У выпадку, калі заспелі зламысніка ў жыллі, захлопніце дзверы і зачыніце іх на замок. Будзьце пільныя!

Начальнік ААПП Лепельскага РАУС

падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А