З пачатку года ў рэспубліцы адбылося пяць ДТЗ з удзелам матацыклістаў, у якіх двое чалавек загінулі і пяцёра атрымалі траўмы.

З пацяпленнем аматарам мотатранспарту актывізаваліся. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае:

- перамяшчацца на матацыкле або мапедзе неабходна з уключаным блізкім святлом фар; - кіроўца і пасажыр павінны быць у зашпіленых моташлемах.

Забараняецца: - кіраванне ў нецвярозым стане і перавозка пасажыраў у такім стане на заднім сядзенні; - язда на адным коле, а таксама не трымаючыся за руль абедзвюма рукамі (акрамя выпадкаў падачы сігналу ў экстранных сітуацыях); - перамяшчэнне не трымаючы ногі на педалях або падстаўках; - перавозка дзяцей да 12 гадоў, у тым ліку ў бакавым прычэпе.

Памятайце: двухколавы транспарт менш заўважны, чым аўтамабілі. Не разганяйцеся занадта рэзка і не перавышайце ўстаноўленую хуткасць, пазбягайце лішніх манеўраў.

Канцэнтрацыя ўвагі патрабуецца і ад іншых удзельнікаў руху, бо кіроўцы мотатранспарту не заўсёды перамяшчаюцца ў агульным патоку. Кантралюйце сітуацыю па люстэрках і будзьце надзвычай асцярожнымі пры перастраенні.