Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці рэкамендуе ўлічваць умовы надвор'я і не парушаць правілы бяспекі ў дарожна-транспартным асяроддзі.



Пешаходаў заклікаем выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы, а пры пераходзе праезнай часткі - здымаць капюшоны і не адцягвацца на тэлефоны!

Кіроўцам неабходна прытрымлівацца ўказанняў дарожных знакаў, павялічыць дыстанцыю і заўсёды выконваць хуткасны рэжым. Будзьце максімальна ўважлівыя ў месцах прыцягнення пешых удзельнікаў дарожнага руху!