Паводле Белгідрамета, туман, які згусціўся на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску, захаваецца ўначы і ў ранішнія гадзіны суботы. Бачнасць у тумане 100-500 метраў. У спалучэнні з тэмпературай паветра, блізкай да нуля, гэта можа істотна ўскладніць дарожную абстаноўку.
Каб у такіх умовах надвор'я бяспечна дабрацца да пункта прызначэння, выконвайце рэкамендацыі Дзяржаўтаінспекцыі.Нарады міліцыі арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху. Калі ў дарозе вы трапілі ў складаную сітуацыю, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС "Мы заўсёды побач!"