Паводле інфармацыі Белгідрамета ў аўторак на большай частцы краіны чакаецца туман. Бачнасць складзе 100-500 метраў.
У шчыльным тумане, у сырое і пахмурнае надвор'е пагаршаецца бачнасць і стан праезнай часткі, скажаецца ўспрыманне адлегласцей.У такіх умовах надвор'я выбірайце такую хуткасць, якая дазволіць спыніцца пры раптоўным узнікненні перашкоды. У моцным тумане яна можа складаць і 20 км/г. Павялічце дыстанцыю, выконвайце бакавы інтэрвал. Уключыце блізкае святло, пярэднія і заднія процітуманныя фары. Далёкае святло не выкарыстоўвайце, каб пазбегнуць самаслеплівання.
Улічвайце, што вільготнасць паветра ў спалучэнні з калянулявой тэмпературай нават без ападкаў можа прывесці да ўтварэння галалёдзіцы. Не здзяйсняйце рэзкіх тармажэнняў, перабудаванняў і абгонаў, павысьце пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў і скрыжаванняў.
У вельмі густым тумане, калі працягваць рух немагчыма, уключыце аварыйную светлавую сігналізацыю, плаўна запавольцеся і пакіньце праезную частку.
Будзьце прадказальныя: выкарыстоўвайце светлавыя і, у выпадку неабходнасці, гукавыя сігналы пры любых манеўрах.
Пешаходам неабходна пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся, што кіроўцы вас бачаць і прапускаюць. Носіце адзенне павышанай бачнасці, у цемры выкарыстоўвайце святлоадбівальныя элементы.