Увага: аранжавы ўзровень небяспекі

9.12.20240 праглядаў

На панядзелак у большасці рэгіёнаў краіны абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёдзіцы. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж).

  Кіроўцам дазваляецца эксплуатаваць транспартныя сродкі толькі абсталяваныя зімовымі шынамі з рэшткам пратэктара не менш за 4 мм. Ва ўмовах дажджу і снегу, пры галалёдзіцы знізіце хуткасць, павялічце дыстанцыю. Каб не страціць кантроль над аўтамабілем, усе рухі рулём і педалямі павінны быць плаўнымі.

  Варта памятаць, што на працягу маршруту стан дарожнага пакрыцця можа рэзка змяняцца. З асаблівай асцярожнасцю праязджайце пешаходныя пераходы, масты, пуцеправоды, закругленні дарогі, стромкія ўздымы і спускі, адкрытыя прадуваемыя ўчасткі мясцовасці. Уключайце блізкае святло, каб быць больш заўважнымі для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

  Усе, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыладах.

  Пешаходам трэба ўлічваць, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, тым больш на слізкай паверхні. Неабходна пераходзіць дарогу толькі ў дазволеных месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца. Ва ўмовах галалёдзіцы старайцеся рухацца як мага далей ад праезнай часткі, чакайце пераходу не бліжэй метра ад яе.

  У непагадзь носіце адзенне павышанай бачнасці, у цемры пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі, асабліва пры руху па абочыне або краі праезнай часткі. Не выкарыстоўвайце навушнікі, каб чуць транспарт, які набліжаецца.

  У складаных умовах надвор'я нарады ДПС працуюць з сінімі праблескавымі маячкамі для прыцягнення ўвагі кіроўцаў і забеспячэння бяспечных умоў руху. Арганізаваны кругласутачны маніторынг стану праезнай часткі з мэтай арганізацыі яе своечасовай уборкі і апрацоўкі адпаведнымі службамі.

Увага: аранжавы ўзровень небяспекі | Лепельский райисполком