Нягледзячы на зніжэнне на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў (з 67 да 44), а таксама цяжкасці іх наступстваў (гібель - з 31 да 10, раненні – з 57 да 36), гібель грамадзян у выніку названага віду здарэнняў застаецца значнай (34,5 %).
Нягледзячы на зніжэнне на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў (з 67 да 44), а таксама цяжкасці іх наступстваў (гібель - з 31 да 10, раненні – з 57 да 36), гібель грамадзян у выніку названага віду здарэнняў застаецца значнай (34,5 %).
За кожнай лічбай стаіць страшная трагедыя, шок і страсенне пацярпелых. Гора, слёзы і адчай у сем'ях загінулых. У кожным выпадку ДТЗ адбываліся па-рознаму і пры розных абставінах, але падобныя яны ў адным: нязначнае грэбаванне Правіламі і, як вынік, - скалечаныя лёсы або раптоўна абарванае жыццё.
Так 08.06.2017 у 23:28 жыхар Брэсцкай вобласці 1959 г.н., кіруючы грузавым а/м «Рэно Магнум 460» на 169 км а/д Мінск – Віцебск, рухаючыся з боку г. Мінска ў бок г. Віцебска, пры сустрэчным раз'ездзе здзейсніў наезд на пешахода, які ішоў па праезнай частцы дарогі ва ўстрэчным напрамку, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння, жыхара в. Чэрэйшчына Лепельскага раёна. У выніку ДТЗ пешаход, 1976 г.н. работнік ААТ «Чэрэйшчына» загінуў на месцы здарэння.
З мэтай папярэджання падобных ДТЗ Дзяржаўтаінспекцыя Лепельскага раёна з 04 па 10 ліпеня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў пад назвай «Пешаход».
Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны на павышэнне ўзроўню культуры і ўзаемаразумення паміж кіроўцамі і пешаходамі, бо менавіта апошнія часта сваёй неўважлівасцю і бестурботнасцю на дарозе плацяць манетай, цана якой жыццё і здароўе.
Пешаходам, акрамя таго, што грэбаванне Правіламі дарожнага руху небяспечна, скажам так, для жыцця ці здароўя, неабходна памятаць, што адміністрацыйную адказнасць для іх ніхто не адмяняў. На сённяшні дзень, штраф для пешахода-нарушальніка ад 1 да 3-х базавых велічынь, а калі парушэнне дапушчана ў стане алкагольнага ап'янэння, то прыйдзецца расстацца як мінімум з 3-ма базавымі велічынямі, што нямала.