Хацелася б нагадаць, што асноўнымі прычынамі, якія спрыяюць здзяйсненню ДТЗ з удзелам пешаходаў, з'яўляюцца

Хацелася б нагадаць, што асноўнымі прычынамі, якія спрыяюць здзяйсненню ДТЗ з удзелам пешаходаў, з'яўляюцца:

- нечаканы выхад пешахода на праезную частку дарогі з-за перашкод, якія абмяжоўваюць агляд кіроўцы;

- пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы або на забараняльны сігнал светлафора;

- знаходжанне пешаходаў у стане алкагольнага ап'янення;

- парушэнне кіроўцам правілаў праезду пешаходных пераходаў;

- невыкарыстанне пешаходам у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.

Увечары, калі машыны рухаюцца з уключаным святлом фар, пешаходу трэба быць асабліва асцярожным на нерэгулюемым перакрыжаванні або пешаходным пераходзе, бо асляпленне святлом сустрэчных аўтамабіляў, вулічным асвятленнем, якое адлюстроўваецца ад мокрай праезнай часткі, або цёмная адзежа не дазваляе своечасова ўбачыць чалавека на дарозе. У цемры небяспека здзяйснення наезду павялічваецца ў параўнанні са светлым часам сутак у 9 разоў. Таму ўзнікае неабходнасць зрабіць пешаходаў як мага больш заўважнымі. Менавіта сродкі пасіўнай бяспекі са святлоадбівальных элементаў (падвескі, павязкі, камізэлька і інш.) дапамагаюць грамадзянам пазбягаць ДТЗ. Важна, каб яны не былі закрыты складкамі адзення, сумкай або парасонам.

Да пешахода, асобы, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам або ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, якая дапусціла парушэнне ПДР, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў відзе папярэджання або штрафу ў памеры да трох базавых велічынь, а ў выпадку знаходжання пешахода ў стане алкагольнага ап'янення, або адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (асведчавання) – да пяці базавых велічынь.