4 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Увага пракурораў да зваротаў грамадзян дапамагло адстаяць правы малалетняй жыхаркі Віцебска, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старэйшы памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска Антон Зыкаў.
У сакавіку 2011 года ў буйным магазіне адной з абласных сетак гандлю прадуктамі харчавання на дзяўчынку 2004 года нараджэння, якая знаходзілася ў магазіне разам з маці, упаў механізм аўтаматычнага адчынення дзвярэй. Па заключэнні ўрачоў, дзяўчынка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму з страсеннем мозгу і кровападцёкам правай цемянной вобласці, што пацягнула развіццё эмацыйнага засмучэння з неўратычнымі тыкамі. Ступень цяжкасці атрыманых цялесных пашкоджанняў да гэтага часу канчаткова не ўстаноўлена, бо дзіця ўсё яшчэ праходзіць курс лячэння.
Работнікі магазіна сваю віну ў тым, што адбылося, цалкам адмаўлялі. Аналагічную пазіцыю заняло і кіраўніцтва гандлёвай сеткі, нічым не жадаючы дапамагчы пацярпелай дзяўчынцы. Гэта вымусіла маці звярнуцца ў праваахоўныя органы. У міліцыі жыхарцы Віцебска ў узбуджэнні крымінальнай справы па факце прычынення дзіцяці цялесных пашкоджанняў адмовілі. Тады жанчына прыйшла на прыём да пракурорскіх работнікаў.
Пры дэтальным разглядзе звароту заяўніцы было прынята рашэнне адстойваць правы і законныя інтарэсы пацярпелай дзяўчынкі. Іск у суд накіравала пракуратура Чыгуначнага раёна Віцебска. Характэрны той факт, што ў дасудовым парадку кіраўніцтва гандлёвай сеткі адмовілася кампенсаваць сродкі, затрачаныя на лячэнне дзяўчынкі, матывуючы гэта тым, што работнікі магазіна да інцыдэнту не маюць дачынення. У ходзе судовага пасяджэння былі прыведзены важкія довады і доказы адваротнага, у тым ліку відэазапіс з магазіна. У выніку кіраўніцтва гандлёвай сеткі кампенсавала шкоду ў памеры Br1,6 млн.-0-
БЕЛТА
Увага пракурораў да зваротаў грамадзян дапамагла адстаяць правы малалетняй віцябчанкі
4.5.20120 праглядаў