З 7 па 10 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскага раёна праводзіць мэтавыя рэйдавыя мерапрыемствы і масаваныя адпрацоўкі аўтамабільных дарог, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам: - асоб, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане; - уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва тых, хто знаходзіцца ў нецвярозым стане.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартнымі сродкамі прадугледжана адказнасць па ч.1 арт. 18.15 КоАП (штраф у памеры 100 б.в., з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады); па ч. 2 (штраф у памеры 200 б.в., з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 5 гадоў).Таксама Дзяржаўтаінспекцыя просіць грамадзян не заставацца абыякавымі і паведамляць аб вядомых ім фактах кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, па кароткім нумары 102.