У ранішнія гадзіны на дарогах рэспублікі сітуацыю на дарогах ускладняюць туманы, ападкі, дрэнная бачнасць!

У ранішнія гадзіны на дарогах рэспублікі сітуацыю на дарогах ускладняюць туманы, ападкі, дрэнная бачнасць!

У такіх умовах для кіроўцаў важнае захаванне бяспечнага хуткаснага рэжыму і дыстанцыі. Выбіраць хуткасць трэба зыходзячы са стану праезнай часткі і ўмоў бачнасці.

Таксама рэкамендуем пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, рухацца з уключаным блізкім святлом фар, процітуманнымі агнямі, карыстацца рамянямі бяспекі.

Неабходна быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Пешаходам варта пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы свайго пераходу. У цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Памятайце, ваша бяспека ў вашых руках!