Усталяваныя неспрыяльныя ўмовы надвор'я, павышэнне тэмпературы паветра і выпад значнага аб'ёму атмасферных ападкаў выклікаюць інтэнсіўнае раставанне і разбурэнне лядовага покрыва, што можа прывесці да гібелі людзей на водах.

 

   Усталяваныя неспрыяльныя ўмовы надвор'я, павышэнне тэмпературы паветра і выпад значнага аб'ёму атмасферных ападкаў выклікаюць інтэнсіўнае раставанне і разбурэнне лядовага покрыва, што можа прывесці да гібелі людзей на водах. Неабходна памятаць, у гэты час лёд вельмі падступны. Лёд пад цяжарам чалавека трэскаецца, папярэджваючы аб небяспецы, а падтаялы — насыціўся талымі водамі, пабялеў, надзьмуўся, увесь парэпаўся і не здольны вытрымаць вагу чалавека. Такі лёд у любы моманг можа рассыпацца пад нагамі, ператварыцца ў лядзяную кашыцу.Пры адлізе, інеі і дажджы лёд звычайна пакрываецца вадой, а затым вада замярзае. Пры гэтым лёд становіцца белым або матавым, а часам набывае жаўтаватае афарбоўванне. Такі лёд – нятрывалы і яго таўшчыню прымаць не варта. Калі тэмпература паветра вышэй за 0ºС трымаецца больш трох дзён, то трываласць лёду зніжаецца на 25%.

       Перыяд раставання лёду – лёд вельмі небяспечны, патрабуе ад нас парадку, асцярожнасці і выканання элементарных правілаў бяспечных паводзін.

          Найбольшую небяспеку ў перыяд раставання лёду ўяўляе для дзяцей. Застаючыся без нагляду сваіх бацькоў, дзеці выходзяць на лёд і стараюцца яго праламіць нагамі. Такая неасцярожнасць часам можа скончыцца трагічна. Толькі ў бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці на неакрэплым лёдзе патанула 3 чалавекі.

Меры бяспекі ў перыяд раставання лёду.

       Перыяд раставання лёду асабліва небяспечны для тых, хто жыве паблізу ракі, сажалкі або іншага вадаёма. Прывыкаючы зімой карыстацца пешаходнымі пераходамі па лёдзе, многія забываюць аб небяспецы, якую таіць лёд у перыяд раставання. Пераходзіць раку, сажалку, возера па лёдзе ў перыяд інтэнсіўнага раставання небяспечна. Выходзіць на лёд – вялікая рызыка. Перыяд інтэнсіўнага раставання патрабуе ад нас парадку, асцярожнасці і выканання правілаў бяспекі паводзін на лёдзе. Памятайце! Гульні на лёдзе ў перыяд яго раставання небяспечныя для жыцця.

Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд?

Галоўнае – не панікаваць і дзейнічаць хутка і рашуча.

- скінуць з сябе цяжкія рэчы;

- паклікаць на дапамогу;

-