Усталяваныя неспрыяльныя ўмовы надвор'я, павышэнне тэмпературы паветра і выпад значнага аб'ёму атмасферных ападкаў выклікаюць інтэнсіўнае раставанне і разбурэнне лядовага покрыва, што можа прывесці да гібелі людзей на водах. Неабходна памятаць, у гэты час лёд вельмі падступны. Лёд пад цяжарам чалавека трэскаецца, папярэджваючы аб небяспецы, а падтаялы — насыціўся талымі водамі, пабялеў, набрак, увесь парэпаўся і не здольны вытрымаць вагу чалавека. Такі лёд у любы момант можа рассыпацца пад нагамі, ператварыцца ў лядовую кашыцу. Пры адлізе, інеі і дажджы лёд звычайна пакрываецца вадой, а затым вада замярзае. Пры гэтым лёд становіцца белым або матавым, а часам набывае жаўтаватае адценне. Такі лёд – нятрывалы і яго таўшчыню прымаць не варта. Калі тэмпература паветра вышэй 0ºС трымаецца больш трох дзён, то трываласць лёду зніжаецца на 25%.

       Перыяд раставання лёду вельмі небяспечны, патрабуе ад нас парадку, асцярожнасці і выканання элементарных правіл бяспечных паводзін.

          Найбольшую небяспеку ў перыяд раставання лёду ўяўляе для дзяцей. Застаючыся без нагляду сваіх бацькоў, дзеці выходзяць на лёд і імкнуцца яго праламаць нагамі. Такая бестурботнасць часам можа скончыцца трагічна.

Меры бяспекі ў перыяд раставання лёду.

       Перыяд раставання лёду асабліва небяспечны для тых, хто жыве паблізу ракі, сажалкі або іншага вадаёма. Прывыкаючы зімой карыстацца пешаходнымі пераходамі па лёдзе, многія забываюць аб небяспецы, якую таіць лёд у перыяд раставання. Пераходзіць раку, сажалку, возера па лёдзе ў перыяд інтэнсіўнага раставання небяспечна. Выходзіць на лёд – вялікая рызыка. Перыяд інтэнсіўнага раставання патрабуе ад нас парадку, асцярожнасці і выканання правіл бяспекі паводзін на лёдзе. Памятайце! Гульні на лёдзе ў перыяд яго раставання, небяспечныя для жыцця.

Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд?

Галоўнае – не панікаваць і дзейнічаць хутка і рашуча.

- скінуць з сябе цяжкія рэчы;

- паклікаць на дапамогу;

- выбірацца трэба ў той бок, з якога адбылося падзенне;

- шырока расставіўшы рукі, без рэзкіх рухаў, абапіраючыся на кромку лёду паспрабаваць напоўзці на лёд, а затым, накінуўшы нагу на лёд, адкаціцца ў бок, процілеглы провалу;

- лежачы на спіне або грудзях, адпаўзці або адкаціцца ад месца провалу на 3 — 5 метра па сваім следзе;

- не адпачываючы адысці ў бяспечнае месца, пасля чаго бегчы да найбліжэйшага жылога дома.

Калі вы апынуліся сведкам няшчаснага выпадку на вадаёме:

* не губляйцеся, не ўцякайце дадому, а гучна клічце на дапамогу;

* патэлефануйце па нумары 101, 112 у РАНС і паведаміце аб тым, што здарылася;

* набліжайцеся да пацярпелага поўзкам, калі ёсць магчымасць, падкладзіце пад сябе дошку, кавалак фанеры або лыжу;

* не падпаўзайце да пацярпелага бліжэй, чым на 3 — 4 метры;

* падасце яму палку, жэрдку, вяроўку, г. зн. любы падручны сродак, каб дапамагчы выбрацца з вады;

* адпаўзіце ад месца правалу на адлегласць 3-5 метра, пасля чаго сыходзьце ў бяспечнае месца;

* даставіце пацярпелага ў цёплае памяшканне, па магчымасці акажыце першую дапамогу.

У перыяд інтэнсіўнага таяння лёду небяспечна:

· выходзіць на вадаёмы;

· перапраўляцца праз раку;

· набліжацца да ледзяных затораў, адштурхоўваць ільдзіны ад берагоў;

· хадзіць па ільдзінах і катацца на іх. 

БУДЗЬЦЕ УВАЖЛІВЫЯ І АСЦЯРОЖНЫЯ! ЛЁД У ПЕРЫЯД ТАЯННЯ СМЯРОТНА НЕБЯСПЕЧНЫ! КОЖНЫ ПАВІНЕН ПАМЯТАЦЬ ТЭЛЕФОНЫ СЛУЖБЫ РАНТУНКУ 101, 112»!

Начальнік Лепельскай

ратавальнай станцыі                                                                                                                  Міхно І.А