Просім удзельнікаў дарожнага руху быць максімальна ўважлівымі ў дождж:

• Кіроўцам неабходна выконваць хуткасны рэжым і дыстанцыю.
• Пешаходам — выкарыстоўваць святлоадбівальнікі, а пры пераходзе праезнай часткі важна здымаць капюшоны і не адцягвацца на мабільны тэлефон.

Напамінаем пра асаблівасці кіравання ў дождж.

На мокрым асфальце кіроўцам транспартнага сродку варта рухацца асцярожней, уключыўшы блізкае святло фар.

Пры праездзе луж варта памятаць пра небяспечны эфект аквапланавання, калі транспартны сродак становіцца некіравальным. Каб яго пазбегнуць, трэба плаўна знізіць хуткасць і пазбягаць рэзкіх манеўраў.

Для хуткага аднаўлення эфектыўнасці тармазной сістэмы транспартнага сродку, пасля праезду праз водную перашкоду, неабходна прасушыць тармазныя калодкі шматразовымі нядоўгімі націсканнямі на педаль тормазу.