Пачалося анлайн-галасаванне на лепшы відэаролік на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Рэспублікі Беларусь «SuperПРОФІ-2025».

68 канкурсантаў, 15 намінацый

Гэта лепшыя прадстаўнікі Віцебскай вобласці, пераможцы раённых этапаў. Ужо 19 верасня ў Віцебску пройдзе абласны этап конкурсу, але ўжо зараз мы зможам выбраць лепшы відэаролік сярод усіх удзельнікаў і даведацца, хто ж стане «SuperПРОФІ online-галасавання»!

Правілы простыя – улічваецца агульная колькасць галасоў за відэа ўдзельніка. Вынікі будуць зафіксаваны 18 верасня 2025 года ў 10.00. Усе галасы, пакінутыя пазней гэтага тэрміну, улічвацца не будуць.

ГАЛАСУЕМ ЗА НАШЫХ

Група 1
№ 6 - Коўлер Марыя

Група 3
№ 6 - Карабань Мікіта
№ 9 - Барчук Лізавета
(на жаль, выбраць можна толькі аднаго)

Група 4
№ 1 - Атрашкевіч Юлія
№ 10 - Дарохава Крысціна
(на жаль, выбраць можна толькі аднаго)

Група 6
№ 10 - Шафаровіч Алег

Прагаласаваць вельмі проста:

1. Пераходзьце ў наш тэлеграм-канал "Лепельскі раён. Афіцыйна" па
спасылцы: https://t.me/lepel_region_officially/31596
2. Лістайце ўніз і галасуйце за ўдзельніка, які спадабаўся
3. Прагаласаваць можна ў кожнай групе

Давайце максімальна падтрымаем лепельчан

Перадайце сябрам і знаёмым

Мы жадаем усім удачы і хай пераможа годны!