На тэрыторыі дзяржлесфонду Лепельскага лясгаса з 05 красавіка ўстанавіўся IV клас пажарнай небяспекі, а значыць уводзіцца ЗАБАРОНА НА НАВЕДВАННЕ ЛЕСАЎ.

Забараняецца:

знаходжанне грамадзян на тэрыторыі ляснога фонду;
уезд у лес транспартных сродкаў, за выключэннем транспарту юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль.
НАПАМІНАЕМ, што ў адпаведнасці са арт. 16.21 "Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, альбо забароны на іх наведванне, што не пацягнула прычынення шкоды, цягне накладанне штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь, такое ж парушэнне, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, у асобных выпадках, аж да крымінальнай адказнасці.