Грамадзянам, якія захочуць палавіць рыбу на Заходняй Дзвіне, інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2020 г. №7 у перыяд з 9 чэрвеня 2020 года па 8 чэрвеня 2025 года будзе дзейнічаць забарона на аматарскае рыбалоўства ў Полацкім раёне на ўчастку ракі Заходняя Дзвіна ніжэй па цячэнні ракі ад плаціны Полацкай гідраэлектрастанцыі на адлегласці 2300 метраў да межаў населенага пункта Баяры.

Парушэнне дадзенай пастановы цягне за сабой накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад рыбалоўства.

У выпадку здабычы рыбы ў забароненым месцы парушальнікам будзе прад'яўлена шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, разлічаная ў трайным памеры за кожную незаконна здабытую асобіну рыбы.