Перапады атмасфернага ціску і высокая тэмпература неспрыяльна ўплываюць на самаадчуванне ўдзельнікаў дарожнага руху, пры гэтым зніжаецца канцэнтрацыя ўвагі і хуткасць рэагавання на нештатныя сітуацыі.
Метэазалежным і тым, хто пакутуе на сардэчна-сасудзістыя захворванні, лепш адмовіцца ад паездак, не звязаных з крайняй неабходнасцю. Астатнім – піць больш вады і сачыць за сваім станам. Пры з'яўленні прыкмет недамагання або сонлівасці – неадкладна спыніцца ў цені, выйсці з аўтамабіля, намочыць патыліцу, шыю і рукі прахалоднай вадой. Нават здаровым людзям не варта доўгі час знаходзіцца за рулём.
Ні ў якім разе не пакідайце ў аўтамабілі на спёцы дзяцей, пажылых людзей і жывёл.Інспектары ДАІ арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, забеспячэнне бяспечных умоў, спыненне грубых парушэнняў ПДР як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў.