У школы прыходзяць лісты з падробленым электронным адрасам «ідэалагічнага аддзела Міністэрства адукацыі» з распараджэннем тэрмінова напісаць водгук на айчынны мастацкі фільм «Класны», прэм'ера якога адбылася нядаўна.
Для аператыўнасці выканання даручэння рэкамендуюць скарыстацца шаблонам з прыкладзенага файла. Строга-настрога загадваюць выслаць на адрас адпраўніка да канца працоўнага дня.
Гэта фэйк. Ігнаруйце. Апавясціце пра гэта калег-педагогаў.