За 8 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 г. зарэгістравана 74 (АППГ-75) дарожна-транспартных здарэнні з удзелам пешаходаў, у якіх 16 (АППГ - 16) чалавек загінула і 59 (АППГ - 63) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

За 8 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 г. зарэгістравана 74 (АППГ-75) дарожна-транспартных здарэнні з удзелам пешаходаў, у якіх 16 (АППГ - 16) чалавек загінула і 59 (АППГ - 63) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым 29 (АППГ -27) ДТЗ здзейснена па віне пешаходаў, у якіх 10 чалавек загінула, 20 траўмавана. Разам з гэтым павялічана колькасць ДТЗ па віне названай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане ап'янення (з 12 да 14), у якіх загінула 6 уразлівых удзельнікаў.

Нягледзячы на праводзімую работу па папярэджанні ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, зарэгістраваны рост здарэнняў у названай катэгорыі (+19 %; з 21 да 25), а таксама загінулых (з 2 да 3-х), параненых (з 19 да 23) у іх грамадзян. Па віне веласіпедыстаў здзейснена 12 (АППГ - 13) ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінула і 9 паранена. 4 здарэнні дапушчаны веласіпедыстамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Усе рэалізуемыя аддзелам ДАІ Лепельскага РАУС мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху накіраваны на зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, колькасці параненых і загінулых у іх людзей. Адной з прычын, што спрыяюць здзяйсненню ДТЗ, з'яўляецца невыкарыстанне пешаходам у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.

З мэтай мінімізацыі негатыўных сезонных праяў у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці работы АУС па ліквідацыі прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў 25 верасня 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца мерапрыемства ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Час стаць заўважным!».

Дзяржаўтаінспекцыя выказвае ўпэўненасць у тым, што людзі з разуменнем аднесуцца да праблемы сваёй жа бяспекі. Бо простыя святлівыя ў цемры флікеры, бездакорнае выкананне Правілаў дарожнага руху і асцярожнасць забяспечаць для вас бяспечную дарогу ў любую надвор'е і час сутак.