Дзяржаўная лясная ахова Лепельскага лясгаса просіць грамадзян устрымацца ад наведвання лясоў.
Сельскагаспадарчым прадпрыемствам і іншым землекарыстальнікам неабходна адмовіцца ад спальвання раслінных рэшткаў і пустазелля на палях да ўсталявання спрыяльнага надвор'я.
Нагадваем, што неасцярожнае абыходжанне з агнём – першая прычына пажару. За парушэнне забароны прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічынь.
Пры выяўленні ўзгарання просьба паведаміць у бліжэйшае лясніцтва або па тэлефоне: 8 (02132) 6 92 08.