Спецыялістам Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі праводзіцца шэраг кантрольна – аналітычных мерапрыемстваў.

Асаблівая ўвага надаецца стану тэрыторый уздоўж чыгуначных пуцей, палос адводу, прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў уздоўж аўтамабільных дарог, агульнадаступных тэрыторый населеных пунктаў, садовых таварыстваў, гаражных кааператываў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторый дзяржаўнага ляснога фонду.

Ажыццяўляецца праверка выканання схем абыходжання з камунальнымі адходамі, стану кантэйнерных пляцовак, наяўнасці кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў і многае іншае.