Законам Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 419-З «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» (далей – Закон) прыводзяцца азначэнні такім паняццям, як «пункт пропуску», «рэжым у пунктах пропуску».

Пунктам пропуску з'яўляецца тэрыторыя (акваторыя) у межах чыгуначнага вакзала (станцыі), рачнога порта, аэрапорта, адкрытых для міжнародных зносін (міжнародных палётаў), а таксама іншы спецыяльна выдзелены і абсталяваны ўчастак мясцовасці, дзе ажыццяўляецца пропуск праз Дзяржаўную граніцу фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў.

Пад рэжымам у пунктах пропуску разумеецца парадак уезду (уваходу) у пункты пропуску, перамяшчэння ў межах пунктаў пропуску і выезду (выхаду) з іх фізічных асоб і транспартных сродкаў, уключаючы правы, абавязкі і абмежаванні для фізічных асоб, якія знаходзяцца ў пунктах пропуску.

Рэжым у пунктах пропуску ўстанаўліваецца з мэтай стварэння неабходных умоў для ажыццяўлення пагранічнага і іншых відаў кантролю, і кантралюецца органамі пагранічнай службы і мытнымі органамі (у пунктах спрошчанага пропуску – органамі пагранічнай службы) у межах іх кампетэнцыі.

У адпаведнасці з Законам, у пунктах пропуску, у тым ліку, забараняецца:

весці фота- і відэаздымку;

весці размовы па мабільных сродках сувязі, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю;

пакідаць грашовыя сродкі ў дакументах, якія перадаюцца для праверкі;

змяняць месцы стаянкі транспартных сродкаў без дазволу супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы і службовых асоб мытных органаў;

здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю.

Звяртаем увагу, што патрабаванні супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы, службовых асоб мытных органаў аб выкананні рэжыму ў пунктах пропуску абавязковыя да выканання ўсімі асобамі, якія знаходзяцца ў пунктах пропуску.

Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.

vitebsk-region.gov.by