У рамках крэдытнага прадукту «Інвестыцыйнае развіццё» існуе магчымасць рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па прынцыпе «Рэгіянальная ініцыятыва».

Па дадзеным пытанні Лепельскім райвыканкамам сумесна з банкамі Лепельскага раёна плануецца правядзенне семінара аб парадку і ўмовах прадастаўлення льготнага крэдытавання (8% гадавых).

Зацікаўленых ва ўдзеле ў семінары просім праінфармаваць па тэлефонах 3-49-92, 6-70-49. Пра час і дату правядзення семінара будзе паведамлена дадаткова.