Падчас летніх канікул школьнікі з Лепеля не толькі адпачываюць, але і імкнуцца падзарабіць
6.6.20250 праглядаў
Наяўнасць уласных сродкаў у кішэні заўсёды прыемна, ды і бацькі падтрымліваюць такую ініцыятыву, бо вольны час іх дзяцей не праведзены марна.
Наведалі гадавальнік Лепельскага лясгаса, дзе 20 навучэнцаў з сярэдняй школы №1 г. Лепеля праполваюць саджанцы елкі.
Як адзначаюць хлопцы, такая праца дапамагае ім зразумець цану працы, зарабіць не толькі свае першыя грошы, але і ўнесці ўклад у добрую справу. Бо яны дапамагаем лясгасу ў доглядзе за ляснымі культурамі.
Кіраўніцтва лясгаса хваліць школьнікаў: дзяўчынкі і хлопчыкі працуюць на сумленне.
Магчыма, калі прыйдзе час выбіраць прафесію, хтосьці з іх стане лесаводам і прыйдзе працаваць у лясгас. Гэта выдатны прыклад прафарыентацыі, ці не так?