Лепельскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце ДТЗ. У ходзе правядзення праверкі ўстаноўлена, што кіроўца матацыкла «MINSK D4», рэгістрацыйны знак 6363АЕ-2, у перыяд часу з 10 гадзін 00 хвілін 07.09.2025 па 00 гадзін 48 хвілін 08.09.2025, рухаючыся па 3 км а/д Н-2865 подъезд да в. Стайск ад а/д Н-2800 Лепель – Красналукі – Халопенічы, не справіўся з кіраваннем з'ехаў у левы па ходзе яго руху прыдарожны кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца матацыкла атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ва УАЗ «Лепельская ЦРБ».
Просьба асоб, якія з'яўляліся сведкамі і відавочцамі ДТЗ, што адбылося, звярнуцца ў Лепельскі раённы аддзел Следчага камітэта, або па тэлефоне: 3-48-59.