З 25 мая аўтамабілістам трэба ездзіць у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар.
Акцыя штогадовая і праводзіцца ў сувязі са сканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул.Мерапрыемства накіравана на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму: уключаныя фары нават удзень робяць машыну больш заўважнай.
Невыкананне гэтай патрабавання цягне папярэджанне або штраф да трох базавых велічынь. Сёння гэта 126 рублёў, а пры паўторным парушэнні — да васьмі базавых або 336 рублёў.
Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!» традыцыйна працягнецца з 25 мая па 5 чэрвеня.