На Віцебшчыне назіраецца пагаршэнне надвор'я.

На Віцебшчыне назіраецца пагаршэнне надвор'я.

У складаных умовах надвор'я асабліва важна ўлічваць нюансы кіравання, якія зробяць кіраванне аўтамабілем бяспечней.

Плаўна пачынаць і заканчваць рух. Рэзкі націск педалі газу або тормазу можа стаць прычынай страты кантролю над аўтамабілем.

Пазбягаць рэзкіх манеўраў. Не забывайце карыстацца паваротнікамі.

Быць уважлівым на дарозе. Асабліва на ўездах на масты і эстакады - у месцах, у якіх часцей за ўсё можна сустрэць галалёд.

Павялічыць дыстанцыю.

Не пачынаць абгон ва ўмовах дрэннай бачнасці. Пры дрэнным надвор'і ацаніць адлегласць да машыны, якая ідзе наперадзе, складаней, дынаміка разгону аўтамабіля пры магчымым слізгаценні таксама непрадказальная.

Калі разметкі не відаць — арыентуйцеся на знакі.

Пры разгоне і тармажэнні трымаць колы прама - гэта зніжае рызыку страты счаплення з дарогай.

Па магчымасці адкладзіце паездкі. Будзьце максімальна ўважлівыя на дарогах!