У адпаведнасці з ПДД, кіроўца абавязаны быць прышпіленым і не перавозіць пасажыраў з непрышпіленымі рамянямі бяспекі пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным такімі рамянямі.

У сваю чаргу пасажыр абавязаны быць прышпіленым пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі.

Дадзенае патрабаванне ПДД таксама распаўсюджваецца і на маршрутныя транспартныя сродкі, такія як аўтобусы і мікрааўтобусы.

За парушэнне ўказаных палажэнняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць як для кіроўцаў, так і для пасажыраў.