Устойлівае спякотнае надвор'е на тэрыторыі нашай краіны спрыяе актыўнаму адпачынку грамадзян на вадаёмах. Але, як паказвае статыстыка гібелі людзей на вадзе, аб правілах паводзін у такіх месцах памятаюць далёка не ўсе, а многія і зусім ігнаруюць.

С пачатку бягучага года ў Лепельскім раёне зарэгістраваны рост загінулых ад утоплення - тры выпадкі супраць нуля ў мінулым годзе.
У мэтах стабілізацыі абстаноўкі з гібеллю людзей на вадзе на тэрыторыі раёна ў перыяд з 24 чэрвеня па 01 ліпеня будзе арганізавана правядзенне спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Водны Дазор».
У межах мерапрыемстваў ратавальнікі, сумесна з прадстаўнікамі Асвода і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, правядуць рэйды па мясцовых вадаёмах, нагадаўшы грамадзянам аб правілах бяспечных паводзін на вадзе.
Ратавальнікі заклікаюць кожнага выконваць меры бяспекі: купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах і не пакідаць дзяцей адных каля вадаёмаў. Памятайце, што ваша бяспека - гэта перш за ўсё ваша адказнасць!