13 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Водазабеспячэнне Воронаўскага дома-інтерната для састарэлых і ў вёсцы Бернікі Віцебскага раёна цалкам адноўлена, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Дзіулін. Як паведамлялася раней, у вёсцы Бернікі 12 лютага абрынулася ваданапорная вежа. Прычынай здарэння стаў аварыйны стан збудавання. У выніку без вады засталіся жыхары вёскі (каля 27 сем'яў) і Воронаўскі дом-інтэрнат, дзе пражываюць каля 130 састарэлых. У цяперашні час водазабеспячэнне цалкам адноўлена. Кацельня працуе ў штатным рэжыме. -0-

БЕЛТА