15 снежня, Віцебск, /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Спробы незаконнага перамяшчэння праз беларуска-латвійскую мяжу тавараў падакцызнай групы працягваюць мець месца, канстатаваў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко. У пункце пропуску "Бігасава" (Верхнядзвінскі раён) уначы 14 снежня ў цягніку паведамленнем "Полацк – Даўгаўпілс" вайскоўцамі Полацкага пагранатрада ў двух паўвагона пад вуглём выяўлены 121 скрыня (60,5 тыс. пачак) цыгарэт "Прэм'ер" з беларускімі акцызнымі маркамі. Памежнікі перадалі незаконна перавозімы груз у мытню. Па папярэдняй ацэнцы, яго кошт ацэньваецца ў Br160,3 млн. У тую ж ноч у Верхнядзвінскім раёне за 300 м ад лініі мяжы памежны нарад затрымаў трох невядомых без дакументаў. У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што гэта грамадзяне Латвіі, якія спрабавалі перамясціць праз мяжу шэсць скрынь цыгарэт беларускай вытворчасці. З затрыманымі праводзіцца разбіральніцтва. Сума ацэнкі канфіскаваных цыгарэт удакладняецца. З пачатку года вайскоўцамі Полацкага пагранатрада зафіксавана больш за сотню выпадкаў затрымання цыгарэт, канфіскавана больш за 1,3 млн. пачак цыгарэт на агульную суму звыш Br2,9 млрд.-0-

БЕЛТА