Ва ўрачыстай абстаноўцы вайскоўцы ўручылі жанчынам кветкі і памятныя сувеніры, выказаўшы падзяку за іх працу, клопат і ўклад у развіццё грамадства.
Гэты візіт стаў працягам цёплага ўзаемадзеяння паміж вайскоўцамі і прадстаўніцамі саюза. Зусім нядаўна жанчыны наведвалі гарнізон з акцыяй «Маміны пірагі», дзе частавалі вайскоўцаў хатняй выпечкай, ствараючы атмасферу ўтульнасці і сямейнага цяпла.
Падпалкоўнік Аляксей Бярыла адзначыў, што такія сустрэчы ўмацоўваюць сувязь паміж арміяй і грамадзянскім грамадствам, а таксама падкрэсліў важнасць ролі жанчын у жыцці кожнага чалавека. «Ваша дабрыня, мудрасць і падтрымка натхняюць нас на службе і ў жыцці», — дадаў ён.
А ўжо на ўваходзе ў Лепельскі раённы Дом культуры перад пачаткам урачыстага мерапрыемства вайскоўцы Заслонаўскага гарнізона сустракалі жанчын музычным прывітаннем