27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенныя пракуратуры ліквідуюцца ў Беларусі з 1 верасня. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ №137 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 сакавіка.

У адпаведнасці з дакументам з 1 верасня 2014 года будуць ліквідаваны Беларуская ваенная пракуратура і 11 міжгарнізонных ваенных пракуратур. Паўнамоцтвы па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства ва Узброеных Сілах, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Беларусі, дзяржаўных органах, у якіх прадугледжана ваенная служба, ускладаюцца на Генеральную пракуратуру і тэрытарыяльныя пракуратуры.

Перабудова накіравана на ўдасканаленне сістэмы органаў пракуратуры, аптымізацыю іх дзейнасці і скарачэнне штатнай колькасці.

Прыняцце ўказа дазволіць паменшыць асігнаванні, вылучаемыя з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне органаў пракуратуры, у 2014 годзе на Br1,285 млрд, у наступныя гады - на Br4,180 млрд штогод.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)