16 студзеня гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі, якое было прысвечана разгляду двух найважнейшых дакументаў стратэгічнага планавання - праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.
16 студзеня гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі, якое было прысвечана разгляду двух найважнейшых дакументаў стратэгічнага планавання - праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.
У найноўшай гісторыі Беларусі Ваенная дактрына прымалася (удакладнялася) тройчы: у 1992, 2002 і 2016 гадах. Палажэнні ваенных дактрын мінулых гадоў наглядна дэманструюць змяненне падыходаў да фарміравання нацыянальнай ваеннай палітыкі. Нягледзячы на тое, што дакумент фактычна гатовы да вынясення на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, правядзенне дыскусійных пляцовак не спыняецца.
Мы папрасілі эксперта выступіць па дадзеным пытанні ваеннага
камісара Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэя Пухальскага.
-
Ні для каго не сакрэт, што геапалітычная сітуацыя вакол нашай краіны,
ды і ў цэлым у свеце ў апошнія гады характарызуецца ростам напружанасці. Мы
бачылі, як у перыяд міграцыйнага крызісу пад надуманымі падставамі ішоў рост
ваеннай напружанасці: войскі, якія стаяць на мяжы, фарміраванне новых ваенных
падраздзяленняў. Зразумела, што ў гэтых умовах Рэспубліка Беларусь вымушана
уносіць змены ў Ваенную дактрыну для таго, каб забяспечыць больш дакладнае
рэагаванне на зноў узнікаючыя выклікі.
Змены грунтуюцца на ацэнцы ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол нашай
краіны. І яна кардынальным чынам за апошнія гады змянілася. Мы бачым, што
узмацніліся выклікі і пагрозы ў адрас Беларусі, узрастае мілітарызацыя
прыгранічча. І тая палітыка, якая праводзіцца суседнімі дзяржавамі ў
адносінах Беларусі, Саюзнай дзяржавы, вымушае нас рэагаваць і прымаць
дзеянні меры.
Мы гаворым аб тым, што Ваенная дактрына захавала сваю міралюбную
накіраванасць, ніводную дзяржаву не разглядаем у якасці свайго ворага.
Але ў той жа час у Ваеннай дактрыне дэкларуецца гатоўнасць адстойваць
нацыянальныя інтарэсы ўсімі сіламі і сродкамі, якія ёсць у распараджэнні
дзяржавы».
Я разумею, што перапрацоўка Ваеннай дактрыны выклікае асцярогі ў насельніцтва.
Абнаўленне палажэння дакумента, звязана з тым, каб ён больш адпавядаўтем выклікам і пагрозам, якія існуюць на сённяшні момант. Што тычыцца
ядзернай зброі, то Ваенная дактрына не гаворыць пра механізмы, спосабы, формы
і тактычныя прыёмы прымянення гэтай зброі. У дактрыне дэкларуем
палітычныя моманты, што ядзерная зброя з'яўляецца сродкам стратэгічнага
стрымлівання ад развязвання агрэсіі супраць нашай дзяржавы».
Асаблівы акцэнт зроблены на негатыўных тэндэнцыях, звязаных з «спробамі асобных
дзяржаў (кааліцый) забяспечыць сваё лідарства без уліку інтарэсаў усіх
суб'ектаў міжнародных адносін шляхам рэалізацыі сцэнарыяў «каляровых
рэвалюцый», задзейнічання сілы і правакавання ўнутраных узброеных
канфліктаў».
У цэлым варта адзначыць, што дакумент мае адрасную накіраванасць, раскрывае
падыходы суб'ектаў міжнародных адносін да прымянення ваеннай сілы, дае
прагнозныя ацэнкі магчымых наступстваў іх развіцця для нашай дзяржавы.
Раскрыты асновы ваеннай палітыкі, дэталізаваны мэты і напрамкі яе
рэалізацыі. У дакуменце прапанаваны новы падыход да класіфікацыі ваенных
канфліктаў «…яны падпадзяляюцца на ўнутраныя і міжнародныя, а войны —
на міждзяржаўныя і кааліцыйныя».
Яшчэ раз хочацца падкрэсліць, што «Рэспубліка Беларусь не адносіцца ні да адной
дзяржавы, ні да аднаго народа як да свайго ворага і гатова з усімі без
выключэння будаваць адносіны на аснове ўзаемнага даверу і мірнага
суіснавання».
Упершыню ў нацыянальнай Ваеннай дактрыне прадугледжана магчымасць сілавога
адказу на дэструктыўнае кіберуздзеянне.
Новая Ваенная дактрына — глыбока прапрацаваны, адэкватны для ўспрымання
дакумент, які адлюстроўвае нацыянальную сістэму поглядаў на падтрыманне
міжнароднага міру і бяспекі, забеспячэнне ваеннай бяспекі і
узброенай абароны дзяржавы. Яна ў поўнай меры адпавядае сучасным і
перспектыўным патрабаванням бяспекі, ахоплівае ўсе яе вобласці, застаючыся
дакументам захавання міру, а не эскалацыі гвалту і вайны.
Прынцып «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны» ў дадзеным выпадку творча
дапоўнены і трансфармаваны ў ісціну: «Без міру няма развіцця, а сто гадоў
перамоваў лепш, чым адзін год вайны».
І вазьму на сябе смеласць сцвярджаць, што кардынальна дактрына не змяняецца, яна
захоўвае сваю абарончую накіраванасць. У любым выпадку мы нікому не пагражаем,
Рэспубліка Беларусь праводзіць абсалютна міралюбную знешнюю палітыку, і наш
Прэзідэнт на ўсіх узроўнях паслядоўна выступае за мерапрыемствы,
накіраваныя на ліквідацыю напружанасці ў міжнароднай палітыцы, на вяршэнства міжнароднага права, на непрыняцце незаконных міжнародных санкцый, - падзяліўся сваім меркаваннем Андрэй Леанідавіч.
Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"