Больш за стагоддзе таму ўзнікла неабходнасць у рэгулярнай арміі. Для яе фарміравання 8 красавіка 1918 года былі заснаваны камісарыяты па ваенных справах.
Больш за стагоддзе таму ўзнікла неабходнасць у рэгулярнай арміі. Для яе фарміравання 8 красавіка 1918 года былі заснаваны камісарыяты па ваенных справах.
З часам мабілізацыя ператварылася ў адну з найважнейшых функцый дзяржавы. Разам з планаваннем мабілізацыйнага разгортвання Узброеных Сілаў стаў планавацца перавод на ваенны час эканомікі краіны, дзяржаўнага апарату, транспарту, сувязі, аховы здароўя, фінансаў, сельскай гаспадаркі, гандлю і іншых неабходных інстытутаў.
Сёння ваенныя камісарыяты з'яўляюцца мясцовымі органамі ваеннага кіравання, якія сумесна з выканаўчымі і распарадчымі органамі забяспечваюць выкананне заканадаўства ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы.
– Ваенны камісарыят Віцебскай вобласці сярод аналагічных фарміраванняў у іншых абласцях займае лідзіруючыя пазіцыі. Так, па выніках мінулага года мерапрыемствы па ваеннай мабілізацыі ў нашым рэгіёне выкананы на адзнаку выдатна, – распавёў ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін. – Нашы супрацоўнікі добра разумеюць ускладзеную на іх адказнасць і апраўдваюць аказаны ім давер. Добрасумленная праца вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу неаднаразова адзначалася Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь. У калектыве каля 100 чалавек. Прычым большасць з іх працуе тут ужо доўгі час.
Сёння актыўна вядзецца праца па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. Аказваецца актыўная дапамога агульнаадукацыйным установам у арганізацыі і правядзенні абавязковай і добраахвотнай падрыхтоўкі юнакоў да ваеннай службы, авалоданні імі ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі. Акрамя гэтага, па рашэнні аблвыканкама і пры садзейнічанні абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам якога з'яўляецца Руслан Шкодзін, пры школах створаны цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі. Усяго ў вобласці іх 15. Віцебшчына з'яўляецца лідарам сярод рэгіёнаў краіны па стварэнні такіх пляцовак.