АДКАЗ: Крыніцы фінансавання інвестыцыйных праектаў вызначаюцца ў залежнасці ад іх класіфікацыі.

АДКАЗ: Крыніцы фінансавання інвестыцыйных праектаў вызначаюцца ў залежнасці ад іх класіфікацыі. 

I. Арганізацыя новых вытворчасцей на дзейных прадпрыемствах

Крыніцы фінансавання – прыцягненне крэдытных рэсурсаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» (далей – Банк развіцця) і камерцыйных банкаў.

Інструменты фінансавання Банка развіцця:

1.1. Крэдыты Банка развіцця, якія прадастаўляюцца для рэалізацыі імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў, з наступным аказаннем крэдытаатрымальнікам дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе бюджэтных трансфертаў (праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб садзейнічанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў»).

Праект Указа знаходзіцца на разглядзе ў зацікаўленых.

Працэдура выдзялення сродкаў:

1.      Патэнцыйныя крэдытаатрымальнікі звяртаюцца ў Банк развіцця з інвестыцыйнымі праектамі, якія адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

накіраваны на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі (павышэнне ўзроўню лакалізацыі вытворчасці);

маюць высокі экспартны патэнцыял.