17 жніўня, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Пытанне аб магчымасці адзінага падаткаплацельшчыка ў холдынгу актыўна абмяркоўваецца ў Беларусі. Пра гэта паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення ўдасканалення арганізацыйных форм кіравання Мінэканомікі Юлія Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Кропка гледжання, якую адстойвае Мінэканомікі: холдынг не павінен разглядацца як інструмент атрымання якіх-небудзь дадатковых падатковых прэферэнцый. Гэта значыць, што ўсё ж такі на першае месца трэба ставіць іншыя перавагі. Гэта аптымізацыя фінансавых патокаў, удасканаленне структуры, карпаратыўнае кіраванне, іншыя адносіны, якія пабудаваны на эканамічных механізмах", - адзначыла Юлія Мядзведзева. Разам з тым пытанне аб адзіным падаткаплацельшчыку ў рамках холдынгу ў цяперашні час актыўна абмяркоўваецца, сказала яна. "Ёсць адпаведнае даручэнне. Мінфін у гэтым напрамку працуе", - адзначыла прадстаўнік Мінэканомікі.-0-

БЕЛТА