У Лепельскім РАНС у межах Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святланай Шавелевай. Галоўнай тэмай стала эканамічная бяспека як ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы.
У Лепельскім РАНС у межах Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святланай Шавелевай. Галоўнай тэмай стала эканамічная бяспека як ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы.
Свой выступ Святлана Аляксандраўна пачала з выказвання
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі: «Вось ужо тры дзесяцігоддзі
фундаментам нашай дзяржаўнай палітыкі з'яўляецца сацыяльна арыентаваная
эканоміка. Гэтая палітыка паспяховая. Народ яе падтрымлівае. Па ўсіх паказчыках,
якія характарызуюць сацыяльную роўнасць, Беларусь адносіцца да найбольш
дабрабытных краін… Таму менавіта эканоміка, якая забяспечвае
сацыяльную абароненасць грамадзян, з'яўляецца галоўнай мішэнню Захаду».
Нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, беларуская эканоміка
дэманструе рост: павялічылася прамысловая вытворчасць, знізілася інфляцыя,
выраслі грашовыя даходы насельніцтва.
Закранулі і эканоміку Лепельшчыны. Так, у бягучым годзе раён працуе з
станоўчай дынамікай да ўзроўню 2022 года ў сферах прамысловасці, гандлю,
транспарту, знешнеэканамічнай дзейнасці, па паступленнях даходаў у
кансалідаваны бюджэт, росту заработнай платы.
На долю дзвюх прамысловых арганізацый – філіяла «Лепельскі малочнакансервавы
камбінат» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» і філіяла «Лепельскі» ЗАТ
«Віцебскаграпрадукт» прыпадае 82,7 працэнта вытворчасці прамысловай
прадукцыі.
Станоўчыя тэндэнцыі ў прамысловасці забяспечаны за кошт укаранення новых
тэхналогій на вытворчасцях і выпуску новай, інавацыйнай, імпартазамяшчальнай
прадукцыі.
У студзені – верасні 2023 года выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму
3,2 млн долараў ЗША, або 183,2 працэнта да гадавога задання. Выпуск прадукцыі
ажыццяўляўся па двух таварных пазіцыях (будаўнічыя растворы і бетоны і
гідраізаляцыйныя блокі) ТАА «Адзіная гандлёвая Сістэма-Сінтез».
За студзень-верасень бягучага года інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 52,7
млн рублёў.
У Лепельскім раёне рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў, у тым ліку адзін