Удзельнікамі сустрэчы сталі спецыялісты, якія адказваюць за кадравыя пытанні ў арганізацыях і на прадпрыемствах, прычым розных форм уласнасці. Усяго наведалі семінар больш за 50 чалавек.

Семінар-вучобу правялі начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Алена Лейка, а таксама галоўны спецыяліст аддзела Валянціна Зелянеўская.

Асноўныя патрабаванні па запаўненні характарыстыкі пры працаўладкаванні, пытанні рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5, пытанні рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 74 «Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў» - гэтыя і іншыя тэмы былі разгледжаны на семінары.