Пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ірыны Леўковіч у Віцебску адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні III Беларуска-Узбекскага жаночага бізнес-форуму.
На нарадзе абмеркавалі арганізацыйныя моманты: ад сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў форуму да працы секцый, культурнай праграмы.
III Беларуска-Узбекскі жаночы бізнес-форум пройдзе ў Віцебску 28-29 жніўня. Акрамя дзелавой праграмы, запланавана правядзенне выставы-прэзентацыі прадукцыі і паслуг прадпрыемстваў дзвюх краін. Кіраўнік рэгіёна акцэнтаваў увагу на тым, што Форум павінен традыцыйна прайсці на найвышэйшым узроўні. Арганізатарамі Форуму выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Сенат Алі Мажліс Рэспублікі Узбекістан.