З 15 па 17 чэрвеня ў Віцебску пройдзе XVIII беларуска-расійская канферэнцыя па пытаннях аховы працы ”Праца. Абарона. Бяспека“.



Удзельнікі абмяняюцца думкамі аб напрамках удасканалення адзіных падыходаў да заканадаўства ў галіне аховы працы ў рамках рэалізацыі саюзных праграм Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, накіраваных на збліжэнне і ўніфікацыю патрабаванняў аховы працы, развіцця абавязковага сацыяльнага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

Віцебск прыме дэлегацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прадстаўніцтва буйных горадаўтваральных прадпрыемстваў.

У парадку дня – пасяджэнні, наведванні прадпрыемстваў і экскурсійная праграма па горадзе.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by