На пасяджэнні аблвыканкама абмяркоўваюцца пытанні падрыхтоўкі сельгас-арганізацый Віцебскай вобласці да правядзення веснавых палявых работ.
У гутарцы з журналістамі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Булаўкін паведаміў, што ў цэлым гатоўнасць тэхнікі цяпер складае 83 %, энергонасычаных трактароў – 88 %. Частка сродкаў на рамонт выдзяляецца з бюджэтаў. Да пачатку сакавіка гатоўнасць тэхнікі будзе каля 90 %.
Сельгаспрадпрыемствы забяспечаны насеннем збожжавых, яравога рапсу, бульбы, лёну. Цяпер ідзе праверка на кандыцыю.
Для правядзення веснавых палявых работ не хапае 701 механізатара. Дэфіцыт кадраў будзе кампенсаваны за кошт работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, розных арганізацый, навучальных устаноў.
Яравы клін у гэтым годзе складзе 306 тыс. га, у тым ліку 146 тыс. га – збожжавыя і зернебабовыя культуры. Для забеспячэння жывёлагадоўлі кармавой базай павялічваюцца плошчы для вырошчвання кукурузы на збожжа – 30 тыс. га.
Паводле даных апошняга маніторынгу, гібель азімых збожжавых складае 4-5 %, што ў межах сярэднегадавых значэнняў, па рапсе – у межах 6 %. Аднак пера зімоўка ў большай ступені залежыць ад умоў надвор'я сакавіка.
Андрэй Булаўкін адзначыў, што ёсць пэўная насцярожанасць па паводках. Згодна з Віцебскаблгідраметам, калі ў Докшыцкім раёне снежны полаг каля 25 см, то ў Верхнядзвінскім – парадку 50 см. Зрэшты, ёсць гатоўнасць да любога развіцця сітуацыі – гідратэхнічныя збудаванні, якія знаходзяцца на балансе меліяратыўных сістэм, спраўныя.
Докшыцкі раён традыцыйна пачынае вяс-навыя палявыя работы адным з першых.
Па словах старшыні Докшыцкага райвыканкама Сяргея Абірала, падрыхтоўка да вясны пачалася з заканчэннем восеньскіх палявых работ. Цяпер гатоўнасць энергонасычаных трактароў складае 95 % (усяго ў рэгіёне 54 адзінкі), завяршаецца рамонт прычапной тэхнікі. Цяпер актыўна вядзецца вывазка арганiкi на палі – дзейнiчаюць тры мехатрады. Прагназуецца, што асобныя віды палявых работ можна будзе пачаць у трэцяй дэкадзе сакавіка. Сяргей Абірала ўпэўнены, што рэгіён правядзе пасяўную на годным узроўні.