25 лютага была арганізавана сустрэча для выпускнікоў ДУА "Гімназія імя І.М.Ерашова г.Лепеля". Найбольшую цікавасць для рабят выклікала служба міліцыянераў-кінолагаў у групе затрымання з вернымі памочнікамі. Так, сяржант міліцыі Даніла Полонскі са сваім верным саслужыўцам, бельгійскай аўчаркай па мянушцы Ласка, прадэманстравалі агульны курс і спецыяльны курс дрэсіроўкі.
На ўсе пытанні аб асноўных напрамках дзейнасці падраздзялення аховы рабятам адказаў лейтэнант міліцыі Сяргей Шумаеў, камандзір групы міліцыі Лепельскага аддзялення аховы.
Пытанні прафарыентацыі для Лепельскага аддзялення Дэпартамента аховы застаюцца аднымі з важных у службовай дзейнасці
26.2.20250 праглядаў