Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, на якім таксама прысутнічала старшыня Віцебскага аблспажыўсаюза Таццяна Назарава.

Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, на якім таксама прысутнічала старшыня Віцебскага аблспажыўсаюза Таццяна Назарава.

Аб выкананні пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Бараўлянскага сельсавета, расказаў яго старшыня Валерый Кляштарны.

Уборка тэрыторыі населенага пункта, ямачны рамонт, замена кантэйнераў ТКА, просьба спілаваць дрэвы — гэтыя і іншыя пытанні ўзнімалі жыхары сельсавета. Многія з іх ужо вырашаны, некаторыя яшчэ знаходзяцца на кантролі.

Аб выніках правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі Слабадскога сельсавета далажылі адказныя выканаўцы згодна з графікам правядзення.

Скаргі на працу Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза па малым асартыменце тавараў у гандлёвых кропках і аўталаўках, а таксама скарачэнні гандлёвых плошчаў магазінаў,

абрэзка сукаў дрэў, падсыпка дарогі, — такія пытанні і праблемы ўзнімалі жыхары сельсавета перад прадстаўнікамі ўлады.
Аб выніках абследавання рабочай групы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Слабадскога сельсавета расказаў Вадзім Пшэнка, інспектар аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.

Вадзім Уладзіміравіч наглядна паказаў праблемы, якія існавалі на тэрыторыі сельсавета і на дадзены момант вырашаны: смецце каля спартыўнай пляцоўкі ў раёне артбазы, а таксама на тэрыторыі рынку прыбрана, праведзена афарбоўка ўваходу ў магазін Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза. У працэсе гутаркі абмеркавалі праблему кантэйнераў для ТКА, якія з часам прыходзяць у непрыдатнасць і іх важна абнавіць або замяніць.
Аб выкананні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Слабадскога сельсавета далажыла Святлана Віцюнова, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Лепельскага райвыканкама.

Аб рабоце Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў расказаў Валерый Садоўскі, старшыня Слабадскога сельскага выканаўчага камітэта.

Аб рабоце па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, якая праводзіцца на тэрыторыі Слабодскага сельсавета, расказала Наталля Іванова, дырэктар установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна».

Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на тэрыторыі Домжарыцкага сельсавета далажыў Марк Мазго, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Аб стане правапарадку на тэрыторыі Слабодскага сельсавета далажыў Аляксандр Мазго, участковы інспектар аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама.

Аб рэалізацыі на тэрыторыі Лепельскага раёна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 года № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» расказала Ганна Белькавіч, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.