13 жніўня 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
13 жніўня 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
Нарада пачалася з урачыстага моманту – уручэння юбілейнага медаля «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Шапку Васілю Іванавічу.
Пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва Лепельскага сельсавета разгледжаны на традыцыйным Дне сельсавета. Папярэдне кіраўнікі і прадстаўнікі органаў мясцовага кіравання і самакіравання сустрэліся з насельніцтвам сельскіх населеных пунктаў, правялі сельскія сходы і падворныя абходы домаўладанняў, вывучылі пытанні, звязаныя з задавальненнем патрэб насельніцтва. Праблемнымі застаюцца пытанні своечасовага вывазу цвёрдых камунальных адходаў, паляпшэнне стану пітнога водазабеспячэння, вулічна-дарожнай сеткі. Для вырашэння паднятых насельніцтвам пытанняў устаноўлены тэрміны выканання і адказныя выканаўцы.
На пленарнай частцы пасяджэння прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў з пытаннем аб рэалізацыі на тэрыторыі Лепельскага раёна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 года № 87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні незавершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач» выступіла Кляшторная Наталля Леанідаўна – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама, аб інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці сярод насельніцтва установай культуры «Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» – Мазго Алена Віктараўна – намеснік дырэктара ўстановы.
Далей удзельнікі выязнога пасяджэння наведалі аб'екты Лепельскага сельсавета, агледзелі добраўпарадкаванне населеных пунктаў, утрыманне асабістых падворкаў, вывучылі арганізацыю ўзаемадзеяння ўстановы культуры і ўстановы адукацыі ў правядзенні мерапрыемстваў.